Немец зварыў піва на бярозавым соку. Гэта як?

Себасцьян Рыкер

Себасцьян Рыкер / BILD

32-гадовы Себасцьян Рыкер з Лейпцыга ўжо шмат гадоў займаецца піваварствам, пастаянна прыдумляючы новыя гатункі, піша BILD.

Гэтай вясной ён адправіўся ў Кальдыцэрскі лес у Саксоніі, дзе сабраў 130 літраў бярозавага соку. Дадаўшы да яго шампанскіх дрожджаў, хмеля, соладу і воды, ён стварыў 600 літраў новага гатунку піва, які атрымаў назву Birkenzauber ("бярозавая магія").

Утрыманне алкаголю ў напоі складае 6,5%. Па словах мужчыны, Birkenzauber ідэальна падыходзіць да спаржы, сезон якой якраз наступіў у Германіі. Літровая бутэлька "бярозавай магіі" будзе каштаваць 12,9 еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі