The New York Times апублікавала план магчымай агрэсіі Расіі супраць Украіны
The New York Times апублікавала план магчымай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Амерыканская разведка папярэджвае пра тое, што расійскі бок можа стварыць фэйкавае відэа пра наступствы "украінскай атакі" з дапамогай турэцкіх беспілотнікаў — ці на Данбасе на самаабвешчаныя рэспублікі, ці на тэрыторыю РФ. На ім збіраюцца паказаць "трупы ахвяр", "разбурэнні" і "сведак-акцёраў", а ў каментарах прагучыць пасыл пра "генацыд рускамоўнага насельніцтва" і неабходнасць яго абараніць.
Публікацыя такіх планаў можа прадухіліць правакацыю і рэалізацыю згаданага сцэнара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.