The New York Times пракаментавала забойства амерыканскага журналіста ва Украіне
"Мы з глыбокім смуткам даведаліся пра смерць Брэнта Рэно. Але ва Украіне ён працаваў не па заданні нашай рэдакцыі".
The New York Times пракаментавала забойства амерыканскага журналіста ва Ўкраіне. Па паведамленні выдання, Брэнт Рэно ў момант смерці не з'яўляўся супрацоўнікам іх СМІ:
"Мы з глыбокім смуткам даведаліся пра смерць Брэнта Рэно. Але ва Украіне ён працаваў не па заданні нашай рэдакцыі.
Бэдж, які быў пры сабе ў журналіста, выдадзены яму шмат гадоў таму для выканання іншага задання".
Журналіст Брэнт Рэно быў забіты ў Ірпені пад Кіевам. Яму быў 51 год. Ён сусветна вядомы рэжысёр-дакументаліст і фатограф.
Па словах начальніка паліцыі Кіеўскай вобласці Андрэя Небітава, Рэно быў застрэлены расейскімі вайскоўцамі. Ён першы загінулы грамадзянін ЗША на вайне ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.