Незалежнага журналіста выклікаюць у Віцебскую абласную пракуратуру

Журналіста Ўладзіслава Стараверава 10 снежня выклікаюць у Віцебскую абласную пракуратуру “для тлумачэнняў пра парушэнне заканадаўства аб СМІ”, паведамляе сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў. На думку незалежнага журналіста, нагодай для выкліку сталі неаднаразовыя на працягу апошніх месяцаў затрыманні яго міліцыяй у часе здымак на відэакамеру. Віны Уладзіслаў Старавераў за сабой не адчувае і перакананы, што заканадаўства аб СМІ не парушаў.

Апошняе затрыманне адбылося 8 лістапада, калі Старавераў здымаў тагачаснага прэтэндэнта на ўдзел у выбарах, віцебскага прадпрымальніка Ўладзіміра Правальскага. У віцебскім Парку вайсковай славы, што недалёка ад плошчы Перамогі, на месцы падзеяў з'явіўся супрацоўнік Чыгуначнага РАЎС Сяргей Казлоў і стаў актыўна перашкаджаць здымкам. Журналіста ў той дзень затрымалі, але адпусцілі без складання пратаколу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі