Нікалас Кэйдж вырашыў скончыць акцёрскую кар'еру
Адзін з самых запатрабаваных акцёраў Галівуду сказаў, што праца ў кіно больш не прыносіць яму задавальнення. Ён "стаміўся мірыцца з тым фактам, што з'яўленне ў чарговым фільме
з'яўляецца гарантыяй камерцыйнага поспеху карціны. Такі падыход да
справы падаецца няслушным".
Акцёр падкрэсліў, што не жадае з'яўляцца на экране толькі дзеля таго, каб атрымаць з гэтага нейкую выгаду.
Кэйдж адзначыў, што яго героі "не адрозніваюцца разнастайнасцю" у той час, як сам ён "заўсёды жадаў паспрабаваць сябе ў розных амплуа".
Маўляў, ён "прыйшоў у кінематограф у 17 гадоў, і ў той час любіў сваё рамяство". І толькі зараз пачаў разумець, што на шмат чаго разлічваць няма сэнсу. Таму ён і вырашыў змяніць напрамак свайго жыцця.
Кэйдж таксама распавёў што думае пра сваіх фанатаў, якія прызвычаіліся бачыць акцёра ў вызначанай катэгорыі фільмаў, дзе ён выконвае аднастайныя ролі. А таму крок убок можа сур'ёзна іх расчараваць.
Дадам, што зараз герой блокбастэраў "Скарб нацыі" і "Прывідны гоншчык" жыве разам са сваёй жонкай Эліс Кім і двухгадовай дачкой у адным з замкаў Англіі.
Раней паведамлялася, што Кэйдж пагадзіўся выканаць галоўную ролю ў трылеры "Knowing" рэжысёра Алекса Прояса, здымкі якога пачнуцца 17 сакавіка ў Мельбурне.
43-гадовы Нікалас Кэйдж з'яўляецца лаўрэатам прэміі Оскар за карціну "Пакідаючы Лас-Вегас".
Зняўся ён больш чым у 40 фільмах.
Фота: www.deadlinehollywooddaily.com