Ноч на Майдане. Атмасферны відэарэпартаж Еўрарадыё з Кіева

Пратэсты на Майдане Незалежнасці працягваюцца ўжо трэці тыдзень. За гэты час тут пабудавалі барыкады, паставілі намёты для сна, адкрылі канцэртную пляцоўку і паставілі некалькі палявых кухняў. Дэманстранты гавораць, што будуць стаяць “да канца”.

“Я тут ужо трэці тыдзень. Як толькі ўсё пачалося, то адразу прыехаў. Са Львоўскай вобласці я прыехаў. І буду да канца, пакуль мы гэтага …. Азарава не выкінем, мы не супакоімся. І гэта я вам гавару ад усяго Майдану”, - “западэнец” са скрынкай печыва ў руках падыходзіць да нас сам і сам жа прапаноўвае выказацца на камеру.

Людзей, якія раздаюць ежу на Майдане, сотні. Сысці галодным амаль немагчыма. Печыва, канапкі, каша з тушонкай, бульён. “Кухні працуюць без перапынку”, гаворыць галоўны повар адной з іх. А з алкаголем праблема – зрэдзьчас можна пабачыць банкі піва, п’яных за барыкады выганяе ахова.

Яшчэ на Майдане пастаянныя спевы пад гітару, прамовы з дынамікаў, дым з металічных бочак, у каторых дэманстранты пастаянна паляць дровы. Пра ўсё гэта глядзіце ў нашым відэа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі