"Ноч расстраляных паэтаў" сёлета памяняе назву

Такой была "Ноч расстраляных паэтаў" у Курапатах некалькі гадоў таму / Еўрарадыё
Такой была "Ноч расстраляных паэтаў" у Курапатах некалькі гадоў таму / Еўрарадыё

Традыцыйнае ўшанаванне расстраляных беларускіх творцаў і навукоўцаў сёлета памяняе назву. Замест "Ночы расстраляных паэтаў" яна будзе называцца "Ноч паэтаў".

"Сёння мы называем яе “Ноччу паэтаў”, бо ў гэтыя дні аддаём пашану памяці нашых выдатных творцаў, якія былі фізічна знішчаныя тагачасным рэжымам. Але іх памкненне да свабоды творчасці, іх вольны дух, іх авантурызм, эксперыментатарства ў паэзіі і прага да жыцця і цяпер працягваюць натхняць нашых сучаснікаў", пішуць арганізатары на сайце акцыі.

Мерапрыемства ладзіцца ў памяць ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Тады ў Мінску (і ўрочышчы Курапаты каля сталіцы) супрацоўнікамі НКУС былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары — паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.

У дату той страшнай падзеі беларусы ладзяць акцыі памяці 29 і 30 кастрычніка. Некалькі гадоў гэтыя акцыі адбываліся ў Курапатах, але з 2020-га праводзіць іх стала немагчыма.

На мапе, размешчанай на сайце, ужо пазначана, што акцыі пройдуць у Варшаве і Гданьску. Арганізатары просяць паведамляць, дзе яшчэ пройдуць аналагічныя акцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі