Новак Джокавіч выйграў турнір "Ралан Гарос"
Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч выйграў фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі — "Ралан Гарос". Ён атрымаў перамогу ў чатырох сэтах над брытанцам Эндзі Марэем. У выніку сустрэча закончылася з лікам 3-6, 6-1, 6-2, 6-4.
Такім чынам, Джокавіч стаў трэцім у гісторыі тэнісістам, якому ўдалося выйграць усе турніры "Вялікага шлема" на працягу аднаго сезону, падсумоўвае Бі-Бі-Сі.