Новая песня ад гурта HURMA (слухаць)

Мінскі гурт HURMA прэзентуе новую песню над назвай “Давай на раз, два, тры”. Гэта першы трэк, запісаны гуртом у складзе квартэта. Чацвёртым удзельнікам “Хурмы” стаў гітарыст Арцём Кутлунін.

Музыка і словы новага трэка належаць лідару гурта Мікіту Найдзёнаву. Па прызнанні музыкаў, у новай песні яны вяртаюцца да “халоднага” гучання. ““Давай на раз, два, тры” — гэта зваротны адлік адносінаў, маўчанне, зразумелае толькі дваім, гэта нястрыманыя абяцанні скончанай гісторыі”, — тлумачыць гурт.

Бліжэйшым часам пачуць гурт HURMA можна 15 кастрычніка ў клубе Re: publiс на фестывалі “Зробім лепш!”, а таксама 24 кастрычніка на Acoustic Yellow Fest у Рок-бары “Крылы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі