Прэзентацыя на Еўрарадыё: Песня "Хопіць ламаць камедыю" ад гурта Hurma
Мінскія музыкі прэзентуюць свой апошні трэк перад летнімі вакацыямі.
Гурт Hurma прэзентуе на Еўрарадыё песню "Хопіць ламаць камедыю". Трэк быў запісаны яшчэ зімой, але апынуўся ў доўгай скрыні да лепшых часоў.
"Гэта песня пра тое, што трэба называць рэчы сваімі імёнамі, трэба гаварыць праўду і не ламаць камедыю", — перадае пасыл песні лідар гурта Мікіта Найдзёнаў.
Па словах Мікіты, з гэтай песняй гурт сыходзіць на вакацыі. Напрыканцы лета свет мусіць убачыць новы сінгл "Хурмы", а следам за ім — дэбютны альбом. Музыка кажа, што яго складуць 10 цалкам новых песень.