Новая смачная электроніка з Віцебску — That Sky & Noise Beats. Пампуйце!

Новы альбом That Sky & Noise Beats выходзіць на лэйбле Ezhevika, адным з тых нешматлікіх беларускіх лэйблаў, які спрабуе знайсці самабытную і аўтэнтычную беларускую электроніку. Добры і сціплы музыка з Віцебска That SkyАляксандр Галузій — у будучым спартсмен-метадыст, сёння напісаў менавіта такую музыку.

 
Галоўная асаблівасць гэтага "электроннага" альбому — тое, што ў ім выкарыстоўваюцца жывыя інструменты. Акурат, як гэта робіць натхняльнік Сашы брытанскі музыка Bonobo:


"У гэтым рэлізе жывая бас-гітара, акустычная гітара, бубны. Але тое, чым я сапраўды ганаруся — гэта партыямі жывой скрыпкі і раяля" — распавёў Еўрарадыё Саша Галузій і выказаў надзею, што ягоны новы альбом людзі праслухаюць уважліва і ўдумліва.


"Я хачу дастукацца да вашых душ, — кажа Саша. — каб вы ўспрынялі мае перажыванні і прапусцілі іх праз сябе. Прыемнага праслухоўвання і добрага настрою!"

Спампаваць альбом (50,7 Mb).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі