Новы хіт YouTube: вавёрка, якая траціць прытомнасць
У інтэрнэце набірае папулярнасць відэа з вавёркай, якая пакутуе ад рэдкага захворвання.
З перыядычнасцю ў некалькі секунд грызун рэгулярна траціць прытомнасць. Ролік так і называецца — "Непрытомная вавёрка Ціпі".
На відэа відаць чорную вавёрку, якая не ў стане ўтрымацца на лапках і перыядычна падае. Пасля адной або двух секунд знаходжання ў несвядомым стане вавёрка падымаецца і працягвае здабываць корм, паведамляе The Independent.
Ролік набраў ужо больш за пяцьсот тысяч праглядаў на YouTube і стаў прычынай бурных абмеркаванняў у інтэрнэце. Карыстальнікі будуюць здагадкі аб прыродзе захворвання і яго прычынах. Многія з іх занепакоіліся за далейшы лёс грызуна.