Новы пікет ля Святога Язэпа ў Мінску прайшоў без затрыманняў
Новая акцыя ў абарону касцёла Святога Язэпа ў Мінску прайшла без затрыманняў, перадае БелаПАН. 17 верасня каля 19.00 побач з касцёлам сабраліся 35 чалавек. Пікет традыцыйна пачаўся з малітвы і спеваў гімну “Магутны Божа”. На акцыі апроч прадстаўнікоў партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” прысутнічалі прадстаўнікі хрысціянскіх арганізацыяў Эстоніі, Літвы, Украіны, Расіі і Грузіі. Яны прысутнічаюць у Мінску, бо ўдзельнічаюць у канферэнцыі “Асацыяцыі хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы”.
На пікет прыйшоў таксама бард Андрэй Мельнікаў і зладзіў ля касцёлу невялікі канцэрт. За акцыяй назірала каля 10 чалавек у цывільным. Пікетоўцаў здымалі на відэакамеру.
Вернікі маюць збірацца ля Святога Язэпа штодня, пакуль ім не вернуць ім касцёл. Улады хочуць зрабіць тут гатэль і забаўляльны комплекс.