Новы прэзідэнт Славакіі адмовіўся ад заробку

Прычым, як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, адмовіўся ён на ўвесь пяцігадовы тэрмін сваіх паўнамоцтваў.



Гаворка ідзе пра 6600 еўра штомесяц. Прыкладны ж гадавы даход Андрэя Кіскі ад яго інвестыцый у розныя фонды складае каля 700 тысяч еўра.



30 сакавіка Кіска быў абраны прэзідэнтам Славакіі ў другім туры галасавання. Ён атрымаў амаль 60% галасоў.



Фота — ntv.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі