Новы сакратар амбасады ЗША быў сярод затрыманых на Дзень Волі ў 2000 годзе
У амбасадзе Злучаных Штатаў з'явіўся новы супрацоўнік. Яе кіраўнік Майкл Скэнлан заявіў, што сітуацыя вакол амбасады ЗША, калі колькасць супрацоўнікаў было зменшаная з 35 да 5, ускладніла галоўную мэту амбасады – інфармаваць журналістаў і насельніцтва пра пазіцыю кіраўніцтва ЗША па самых розных пытаннях. Па словах кіраўніка амбасады, цяпер удалося рэарганізаваць працу. У амбасадзе з’явіўся супрацоўнік палітычнага аддзелу Крыстафер Паніка на пазіцыі першага сакратара. Сярод яго шматлікіх абавязкаў ёсць таксама абавязак працы з медыя. Таму зараз гэтую функцыю выконваць лягчэй, адзначыў кіраўнік дыпмісіі.
Дарэчы, Крыстафер Паніка ў Беларусі чалавек не новы. На мяжы 1990-2000-х гадоў ён быў прадстаўніком Місіі АБСЕ ў нашай краіне. У 2000 годзе Паніку затрымалі беларускія міліцыянты, калі ён назіраў за святкаваннем Дня Волі ў Мінску. Тады міліцыянтаў нават не спынілі заявы пра яго дыпламатычную недатыкальнасць.