Цэнтр Прагі акупавалі зомбі (фота, відэа)
Традыцыйнае шэсце сабрала ў чэшскай сталіцы сотні ўдзельнікаў. Яны загрыміраваліся пад жывых мерцвякоў, блукалі па Празе і палохалі мінакоў.
У горадзе, дарэчы, ужо было ўведзенае надзвычайнае становішча з-за паводкі, якая пагражала яму затапленнем, адзначае сайт delfi.lv.
Прага вытрымала атаку "вялікай вады", у Еўропе налічылі 10 ахвяраў стыхіі
Фота — AFP