У Чэхіі патоп, абвешчана надзвычайнае становішча

У сталіцы Чэхіі адбываецца эвакуацыя насельніцтва. Восем станцый метрапалітэна закрытыя. Рух на дарогах і чыгункай у шэрагу раёнаў Чэхіі парушаны, канстатуе ВВС.



Паведамляецца, што эвакуацыя насельніцтва праходзіць таксама ў паўднёвай Нямеччыне, Аўстрыі ды Швейцарыі.



У некаторых нямецкіх гарадах улады таксама абвясцілі надзвычайнае становішча. Узровень вады ў Эльбе, Рэйне і Дунаі працягвае расці.



У цэлым у Цэнтральнай Еўропе ад паводкі загінулі прынамсі тры чалавекі. Яшчэ некалькі лічацца згінулымі без вестак.



Фота — argumentua.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі