Паліцыя Чэхіі знайшла ў скалах мільён літраў нелегальнага алкаголю
Цыстэрны з этылавым спіртам былі выяўленыя ў трох складах на поўначы Багеміі і ў Маравіі.
Цыстэрны былі схаваныя ў скалах пад амаль трохметровым пластам бетону. Спірт у іх залівалі па трубах. А самі трубы пралягалі на адлегласці каля 100 м ад складоў, таму іх было цяжка выявіць, адзначае РБК.
Нагадаем, увосень 2012 года ад атручвання нелегальным алкаголем з атрутным метылавым спіртам у Чэхіі сканалі 40 чалавек.
Фота — Reuters