Нямецкі гісторык, які напісаў кнігу пра Мінск: Любімы раён — Трактарны завод

Нямецкі гісторык, які напісаў кнігу пра Мінск: Любімы раён — Трактарны завод

Нямецкі гісторык, прафесар Томас Бон прэзентаваў сваю кнігу "Мінскі феномен" у беларускім перакладзе ў кнігарні "Логвінаў". Ён вывучаў гарадское планаванне і ўрбанізацыю ў Савецкім саюзе пасля 1945 года на прыкладзе Мінска. Даследчык раскрывае феномен беларускай сталіцы як "сацыялістычнага горада", які ствараўся пасля Другой сусветнай вайны.

Калісьці да гісторыка прыехаў калега з Мінска, пасля чаго ён зацікавіўся беларускай сталіцай і паспрабаваў даследаваць горад праз гістарычныя архівы. Працу над кнігай ён пачынаў напрыканцы мінулага стагоддзя.

Томас Бон: "Гэта толькі маленькая частка, тое, што я знайшоў у архіўных дакументах. Мяне цікавіць сацыяльная гісторыя. Мой Мінск складаецца з таго, што я бачыў напрыканцы мінулага стагоддзя. З тых часоў шмат чаго змянілася. Шмат змянілася да лепшага".

Даследаванне Томаса Бона ахоплівае перыяд ад 1950-х гадоў да 1970-х. Сваім любімым раёнам горада ён называе раён Трактарнага завода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі