Нямецкі пілот заявіў, што ў 1944-м збіў самалёт Антуана дэ Сент-Экзюперы

Былы пілот Люфтвафэ Хорст Рыперт заяўляе, што ён, магчыма, збіў самалёт Антуана дэ Сент-Экзюперы ў 1944 годзе. Пра гэта 88-гадовы немец піша ў сваёй кнізе, якая мусіць неўзабаве выйсці з друку.  Аўтар "Маленькага прынца" загінуў пры нявысветленых абставінах пад Марселем 31 ліпеня 1944 года падчас разведывальнага палёту. Яго цела так і не было знойдзена.

Як заяўляе Рыперт, ён не бачыў твару пілота збітага самалёта, але, хутчэй за ўсё, у ім знаходзіўся Сент-Экзюперы. Нямецкі пілот шкадуе пра здзейсненае і спадзяецца, што ўсё ж такі не ён стаў прычынай гібелі французскага пісьменніка, цытуе публікацыю часопіса Le Figaro агенцтва "Reuters".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі