Па Мінску праехаліся рарытэтныя старыя аўто (відэа)

Міжнародны злёт рэтра- і класічных аўтамабіляў “Рэтра-Мінск” праходзіць 16-17 траўня, інфармуе БелаПАН.

У сталіцу прыехалі ўладальнікі рарытэтных аўто з Беларусі, а таксама з бліжняга і дальняга замежжа. Усяго ў злёце ўдзельнічаюць болей за 70 экіпажаў розных гадоў і характарыстык, якія прайшлі папярэдні адбор.

Сёння ўдзельнікі злёту праехаліся па цэнтры горада. Паглядзець на парад рэдкіх аўтамабіляў можна было каля ратушы на плошчы Свабоды.

Тут прадстаўленыя ўнікальныя мадэлі: BMW 340 (1950), Mustang GT500 (1967), ChevroletMontecarlo (1971), “Масквіч 407” (1959), “Газ-21 «Волга” (1961), VWKaefer (1983), Chrysler Newport (1975), Skoda S100 (1976), Jaguar XJS (1985), Trabant P601 (1964), Mersedes 380SL (R107) 1985 года, Mercedes Benz 250CE (W114) 1969 года.

Апроч таго, на злёт прыбыў нават Mercedes 1903 года выпуска.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі