Па ўсёй краіне бяруць тлумачэнні ў актывістаў дэмакратычнага руху
У розных раёнах Беларусі міліцыянты тэлефануюць актывістам дэмакратычнага руху і прапануюць ім даць тлумачэнні пра тое, дзе яны былі ў ноч на 4 ліпеня.
Як паведамляе "Наша ніва", у Салігорску былі выкліканыя 5 актывістаў - Іван і Ілля Шылы, Хрысціна Самойлава, Рыгор Астапеня і Аляксей Валабуеў. Як кажа Іван Шыла, нікога з іх не было ў сталіцы ў тыя дні, яны альбо знаходзіліся ў Салігорску, альбо за мяжой.
Як паведамляе прэс-служба аргкамітэта Руху "За свабоду", сёння адбыўся ператрус на кватэры пінскага актывіста Паўла Ляхновіча. Міліцыянты і супрацоўнікі мінскай пракуратуры паведамілі, што ператрус праходзіць у сувязі з заведзенай крымінальнай справай па выбуху 4 ліпеня. У Ляхновіча, які займаецца паляваннем, канфіскавалі порах.
Раніцай 8 ліпеня супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус у кватэры адной з кіраўнічак ЗБС "Бацькаўшчына" Ніны Шыдлоўскай.
У нядзелю ж міліцыянты з Чэрыкава і Клімавічаў дапыталі мясцовых журналістаў Сямёна Панізоўцава і Сяргея Аржанцава пра здарэнне ў Мінску. Пра выбух згадаў і ўчастковы міліцыянт, калі дапытваў астравецкага актывіста АГП Мікалая Уласевіча.