"Вялікі абмен палоннымі" паміж Украінай і "Л/ДНР"

Украінскія палонныя на пункце пропуску "Маёрскае" / Reuters
Украінскія палонныя на пункце пропуску "Маёрскае" / Reuters

На лініі судакранання паміж Украінай і самаабвешчанымі "ЛНР" і "ДНР" пачаўся "Вялікі абмен палоннымі". Ён праходзіць на пунктах пропуску "Горлаўка" — "Маёрскае".

Канчатковыя спісы тых, хто вярнуўся ва Украіну, складаюцца з 12 ваеннаслужачых (трое з якіх знаходзіліся на тэрыторыі "Л/ДНР" з 2015 года) і 64 грамадзянскіх асобаў (17 з якіх утрымліваліся з 2015-2016 гадоў).

Чацвёра ўкраінцаў адмовіліся ўдзельнічаць у абмене і засталіся на тэрыторыі "Л/ДНР" праз тое, што там засталіся іх сем'і. Украіна павінна была перадаць праз лінію судакранання 141 чалавека, але 14 адмовіліся з'язджаць.

"Большой обмен пленными” между Украиной и “Л/ДНР”
Аўтобусы з палоннымі на пункце пропуску "Маёрскае" / Reuters

З украінскага боку вызваленыя пяцёра былых байцоў атрада "Беркут", якіх у цяперашні час абвінавачваюць у забойстве 48 і раненні 80 чалавек на кіеўскай вуліцы Інстытуцкай 20 лютага 2014 года, у разгар "Рэвалюцыі годнасці".

Дамоўленасць аб "Вялікім абмене палоннымі" паміж Украінай і "Л/ДНР" была дасягнутая ў Мінску 23 снежня 2019 года падчас сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы. У адпаведнасці з дамоўленасцю, абмен павінен адбыцца да Новага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі