Пад Асіповічамі знайшлі збеглага страуса, другі дагэтуль хаваецца

Пад Асіповічамі знайшлі збеглага страуса, другі дагэтуль хаваецца

Пад Асіповічамі знайшлі аднаго са страусаў, якія збеглі з вальеру "Ахова прыроды" падчас пажару. Як паведаміла Еўрарадыё дырэктар "Аховы прыроды" Жанна Сашчанка, знойдзены страус — самка. Абаронцы жывёлаў злавілі яе 31 сакавіка ў вёсцы Дрычын Асіповіцкага раёну, прыкладна ў 5 км ад вальеру.

Другі страус працягвае хавацца ўжо чацвёрты дзень.

Дзве экзатычныя птушкі ўцяклі з вальера ў вёсцы Майсеевічы падчас пажару, які адбыўся раніцай 27 сакавіка. Агонь знішчыў прытулак для птушак, якіх звозяць у “Ахову прыроды” з усёй Беларусі.

У пажары загінулі белы бусел і палявы лунь — драпежная птушка сямейства ястрабіных. Іншых птушак з вальера — 9 белых буслоў і 4 эму — удалося выратаваць. Два з чатырох эму ў мітусні збеглі з тэрыторыі "Птушынага двара".

Пад Асіповічамі знайшлі збеглага страуса, другі дагэтуль хаваецца

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі