Пад Гродна байкеры “хаваліся ў бульбу” (фота, відэа)

Некалькі сотняў байкераў праехаліся мотакалонай па цэнтры Гродна —  мотапрабег прайшоў 2 траўня ў рамках XI міжнароднага фестывалю "Хавайся ў бульбу".

Па словах арганізатараў, на фэст у Гродна прыехала каля тысячы байкераў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі, Эстоніі і Расіі. Традыцыйна фестываль правялі на тэрыторыі базы адпачынку "Купалінка" ў трох кіламетрах ад горада. Два дні — 1 і 2 мая тут працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі з конкурсамі і атракцыёнамі для дзяцей і дарослых.

Байкеры выбіралі найлепшых сярод жанчын-матацыклістак, тых, хто праехаў самы вялікі шлях і самых гучных матацыклаў. Таксама для гасцей фестывалю з канцэртамі выступілі вядомыя беларускія і расійскія гурты “Крама”, “Trubetskoy” і “Мангол Шуудан”.

Завяршыў мерапрыемства начны салют.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі