Пад Оршай невядомыя скралі рэйкі, з-за чаго цягнік пайшоў пад адхон
22 верасня ўвечары у Аршанскім раёне сышоў з рэек цеплавоз. На шчасце, да яго былі прычэплены толькі пустыя грузавыя вагоны. Прычына здарэння ў тым, што невядомыя злодзеі паквапіліся на рэйкі. У першай палове дня ўсё было ў норме, а літаральна за пару гадзін нехта скраў 12 метраў рэек. Машыніст заўважыў дзірку ў пуцях, але спыніць цягнік ўжо не паспеў.
Людзі ў здарэнні не пацярпелі. Тым не менш справай займаецца камітэт дзяржаўнай бяспекі — гэта гісторыя падалася ім падобнай на дыверсію. Дарэчы, рэйкі знайшлі побач. Іх распілавалі аўтагенам, але вывезці не паспелі.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск