Пад Петрыкавам п'яны вясковец збіў супрацоўнікаў ДАІ
Мужчыну ўзялі пад варту. На яго пачалі крымінальную справу за напад на супрацоўнікаў міліцыі.
58-гадовы мужчына ехаў на матаблоку па роднай вёсцы Галубіцы разам з сужыцелькай. Даішнікам падалося, што мужчына п'яны, яны яго спынілі і прапанавалі прайсці агляд. У адказ вясковец накінуўся на двух супрацоўнікаў ДАІ і нанёс ім цялесныя пашкоджанні, адзначае БелаПАН.
Раней мужчыну ўжо затрымлівалі за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане і пачыналі адміністрацыйную справу. За паўторнае кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення на яго могуць пачаць крымінальную справу.
Акрамя таго, на яго пачалі крымінальную справу за напад на супрацоўнікаў міліцыі. Раней ён ужо меў судзімасць за такое ж злачынства.
Фота — saligorsk.org