Падаткавікі праз турфірмы шукаюць звесткі пра ўладальнікаў дарагіх пуцёвак

Звесткі пра ўладальнікаў дарагіх турпуцёвак збіраюць беларускія падаткавікі. Міністэрства па падатках і зборах разаслала ў турыстычныя фірмы тэрміновую дырэктыву “Аб прадастаўленні інфармацыі”. Паводле гэтага дакумента, усе турфірмы абавязаныя перадаваць звесткі пра беларусаў, якія дазволілі сабе купіць турпуцёўку коштам даражэй за 3 тысячы долараў.

Падаткавікоў цікавіць імя і прозвішча заможнага суайчынніка, яго адрас, краіна, куды ён ездзіў, дата і сума ўнясення грашовых сродкаў з пазначэннем валюты, кошт адной пуцёўкі.

Як адзначае “Новая газета”, ужо цяпер многія беларусы купляюць пуцёўкі ў расійскіх і ўкраінскіх турфірмаў, ды вылятаюць на курорты з Масквы ці Кіева, але толькі не з Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі