Падазраваны па справе памерлага гандбаліста — пад падпіскай аб нявыяздзе
Яму змянілі кваліфікацыю абвінавачання, але не арыштоўвалі.
Нагадаем, гулец мінскага клуба СКА і нацыянальнай зборнай Беларусі Раман Лукашук памёр у бальніцы на 23-м годзе жыцця. Ён атрымаў смяротную траўму ў бойцы каля мінскага клуба. Канфлікт адбыўся з-за спрэчкі, хто першым паедзе на таксі. Лекары тыдзень змагаліся за жыццё спартсмена.
Вядома, што другі ўдзельнік канфлікту — жыхар Мінскай вобласці 1988 года нараджэння. Яму інкрымінуюць "наўмыснае нанясенне цялеснага пашкоджання".
Вось што паведаміў Еўрарадыё прадстаўнік следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў:
"Змяніліся абставіны — чалавек памёр. Цяпер кваліфікацыя артыкула гучыць, як наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія сталі па неасцярожнасці прычынай смерці".
Падазраванага затрымалі толькі для допыту і адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, паколькі ад следства ён не хаваўся і ў затрыманні "пакуль не было неабходнасці".
Гандбаліст Раман Лукашук атрымаў смяротную траўму ў бойцы каля клуба
Фота — ska-minsk.by