Падлетка з бензапілой псіхіятрычная экспертыза прызнала адэкватным
Падлетка з бензапілой, які 8 кастрычніка напаў на жанчын у мінскім гандлёвым цэнтры "Еўропа", комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза прызнала адэкватным. Ён усведамляў, што робіць. Пра гэта ўвечары ў чацвер у праграме "Трэба разабрацца" на тэлеканале АНТ паведаміў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.
Паводле слоў Наскевіча, ужо сёлета крымінальная справа можа трапіць у суд, "Калі не будуць зацягнутыя тэрміны азнаямлення са справай", — сказаў старшыня Следчага камітэта.
Як вядома, у выніку нападу 17-гадовага мінчука на наведвальнікаў "Еўропы" загінула адна жанчына, яшчэ дзве атрымалі раненні.