Месцы, звязаныя з падазраваным у забойстве ў "Еўропе" (фотарэпартаж, карта)

Месцы, звязаныя з падазраваным у забойстве ў "Еўропе" (фотарэпартаж, карта)

Увечары 8 кастрычніка ў мінскі гандлёвы цэнтр "Еўропа", размешчаны недалёка ад плошчы Бангалор, зайшоў хлопец з бензапілой і чахлом для гітары за спінай. Ён завёў бензапілу, забіў адну з гандлярак, якая працавала ў цэнтры, затым дастаў з чахла сякеру і пачаў ёй крышыць вітрыны і сячы людзей. Нападніка павалілі на зямлю і скруцілі наведвальнікі, яны ж перадалі забойцу міліцыі. Спрабуючы разабрацца ў матывах жахлівага ўчынку, карэспандэнт Еўрарадыё наведаў адразу некалькі месцаў, звязаных з падазраваным.

Месцы, звязаныя з падазраваным у забойстве ў "Еўропе" (фотарэпартаж, карта)
Гімназія №6
Месцы, звязаныя з падазраваным у забойстве ў "Еўропе" (фотарэпартаж, карта)
Месцы, звязаныя з падазраваным у забойстве ў "Еўропе" (фотарэпартаж, карта)

Месца 1 ― гімназія №6. Тут Улад К. пачынаў вучыцца. Па адной з версій, менавіта падчас вучобы ў гімназіі №6 ён здзейсніў спробу самагубства, пасля чаго на нейкі час трапіў у "Навінкі". Інфармацыю пра тое, што хлопец лячыўся там, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1". Пазней К. перабраўся вучыцца бліжэй да дома маці, у школу №27. Вучні гімназіі расказалі Еўрарадыё, што пра выпадак у "Еўропе" чулі, але Улада не памятаюць ― шмат часу прайшло.

Месцы, звязаныя з падазраваным у забойстве ў "Еўропе" (фотарэпартаж, карта)
Дом па адрасе Старавіленская 97.
Месцы, звязаныя з падазраваным у забойстве ў "Еўропе" (фотарэпартаж, карта)
Тут знаходзіцца кватэра падазраванага.

Месца 2 ― дом па адрасе Старавіленская, 97. Тут знаходзіцца кватэра, якая належыць маці Улада і ў якой ён пражыў амаль усё сваё жыццё. Паводле адной версіі, апошнія гады К. жыў тут адзін ― яго маці разам з сястрой перабралася у Германію. Па іншай ― маці час ад часу прыязджала ў Мінск да сына.

Дом на Старавіленскай ― самы звычайны шэры панэльны шматпавярховік, збудаваны на мяжы 80-ых і 90-ых. Двор застаўлены машынамі, побач невялікая дзіцячая пляцоўка. Набіраю на дамафоне нумар кватэры. Чую толькі непрыемныя гудкі ― дома нікога. У суседзяў таксама. Нешматлікія жыхары дома, з якімі атрымліваецца пагаварыць, аб суседстве з падазраваным у злачынстве ў "Еўропе" даведваюцца ад мяне.

Месцы, звязаныя з падазраваным у забойстве ў "Еўропе" (фотарэпартаж, карта)
Школа №27.
Месцы, звязаныя з падазраваным у забойстве ў "Еўропе" (фотарэпартаж, карта)
Стадыён школы №27.

Месца 3 ― школа №27. Тут Улад К. вучыўся пасля пераходу з 6-ай гімназіі. Гэта пацвярджаюць былыя аднакласнікі падазраванага, аднак кіраўніцтва школы катэгарычна адмаўляе, што такі чалавек вучыўся тут.

Месцы, звязаныя з падазраваным у забойстве ў "Еўропе" (фотарэпартаж, карта)

Месца 4 ― крама, дзе падазраваны за два дні да злачынства набываў бензапілу і сякеру. Крама знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Някрасава, зусім побач з домам бацькі Улада і яго былой гімназіяй №6. Верагодна, ён бываў тут раней ― знайсці невялікую краму не ведаючы пра яе існаванне, тут даволі складана. У краме з журналістамі размаўляць больш не хочуць.

Месцы, звязаныя з падазраваным у забойстве ў "Еўропе" (фотарэпартаж, карта)

Месца 5 ― бензакалонка А-100. Яна знаходзіцца насупраць крамы з бензапіламі, праз скрыжаванне. Зусім невялікая. Верагодна, тут падазраваны мог набыць неабходны для пілы бензін.

Месцы, звязаныя з падазраваным у забойстве ў "Еўропе" (фотарэпартаж, карта)

Месца 6 ― гандлёвы цэнтр "Еўропа". Ён знаходзіцца крыху ўбаку ад прывычнага для Улада К. маршрута ад дома на Старавіленскай да гімназіі №6 на Някрасава. І амаль роўна паміж домам бацькі і кватэрай маці. Дайсці пешшу з кватэры, дзе жыў падазраваны сюды можна прыкладна за 20 хвілін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі