Пакуль адзін Глеб збіраецца ў Іспанію, другі - набывае квіток у Галандыю

Сёння вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб можа стаць гульцом іспанскай "Барселоны". Чакаецца, што ў панядзелак Глеб падпіша 4-гадовы кантракт з "Барселонай".  Паводле англійскага выдання The Sun, каталонскі клуб заплаціць "Арсеналу" 12,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў за пераход беларускага паўабаронцы. Выплата яшчэ 2,5 млн будзе залежыць ад вынікаў выступлення футбаліста ў Іспаніі.

Мяркуецца, што ў Аляксандра Глеба будзе заробак каля 65 тысяч фунтаў стэрлінгаў у тыдзень, удвая больш, чым дагэтуль у Лондане. Нагадаем, што ў "Арсенал" Глеб перайшоў з нямецкага "Штутгарта" за 10 млн фунтаў.

Тым часам родны брат Аляксандра Вячаслаў Глеб, гулец мінскага МТЗ-РІПА, рыхтуецца з'ехаць у Галандыю. Чакаецца хуткае падпісанне кантракту паміж галандскай "Родай" і літоўскім "Каўнасам", якому належаць правы на Вячаслава.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі