Паліцыя ў Лілі разагнала англійскіх фанатаў слезацечным газам (відэа)
У Лілі французская паліцыя выкарыстала слезацечны газ, каб разагнаць фанатаў зборнай Англіі, інфармуе Бі-Бі-Сі. Ліль — адзін з французскіх гарадоў, дзе праходзяць матчы чэмпіянату Еўропы па футболе. Сёння там адбыўся матч паміж камандамі Расіі ды Славакіі (2:1 на карысць Славакіі).
Паводле агенцтва Асашыэйтэд прэс, спярша паліцыянты пераследавалі вялікую групу англійскіх фанатаў каля чыгуначнай станцыі ў Лілі. Група з 200 чалавек паводзіла сябе ўсё больш агрэсіўна і шумна. Паведамляецца, што былі чутныя воплескі і гук разбівання бутэлек.
Паліцыя арыштавала як мінімум аднаго чалавека.