Палітвязень Артур Фінькевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА
Прысуд Артуру Фінькевічу будзе абскарджвацца ў вышэйшых інстанцыях. Не менш за месяц хлопец правядзе ў следчым ізалятары, адзначае Радыё Свабода. 20 снежня Артура Фінькевіча пакаралі зняволеннем на паўтара года за парушэнні правілаў унутранага распарадку падчас адбыцця пакарання на “хіміі” за палітычныя графіці. Паводле прысуду, Артур мусіць адбыць яшчэ 15 дзён зняволення, якія ён не даседзеў на “хіміі”, бо яго ўзялі пад варту перад самым заканчэннем тэрміну пакарання.
Артур Фінькевіч знаходзіцца ў тым самым Магілёўскім следчым ізалятары, дзе яго трымалі да суду. У СІЗА ён не ўпершыню. Летась у студзені падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ён трапіў за краты за палітычныя графіці. Тады яго пакаралі двума гадамі абмежавання волі і накіравалі ў Магілёўскую спецкамендатуру.
Павел Севярынец лічыць, што грамадскасці трэба прыкласці максімум намаганняў, каб Артур Фінькевіч хутчэй апынуўся на волі.
Артурава маці Марыя Фінькевіч вельмі непакоіцца за стан здароўя сына. Увечары перад судом яму выклікалі медыкаў. У дзень суду яму стала кепска, і суддзя выклікала хуткую. Пасля ўколу Артур працягваў даваць паказанні.
Цяпер у Артура Фінькевіча новая адвакатка. Яна пачала знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, каб падаць касацыйную скаргу ў Магілёўскі гарадскі суд.