Памерла Элеанора Язерская

Як паведамляе "Камсамольская праўда" са спасылкай на крыніцы, блізкія да Язерскай, яна памерла яшчэ два тыдні таму ў сваёй кватэры. Яе цела знайшоў пляменнік. Дзверы кватэры давялося ўзламаць.


Па словах калег спадарыні Элеаноры, у апошні час яна пакутавала ад дэпрэсіі: нікога не хацела бачыць і чуць, жалілася на высокі ціск.


Апошнія месяцы Язерская жыла зусім адна. Дакладная прычына смерці пакуль не вядомая. Меркавана, праблемы з сэрцам. Ёй было 67 гадоў.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі