Памежны камітэт Саюзнай дзяржавы прапануе ўвесці беларуска-расійскую візу

У Пскове прайшло паседжанне Памежнага камітэту Беларусі і Расіі, паведамляе БелаПАН. Галоўны яго вынік — падпісанне канцэпцыі Праграмы памежнай бяспекі Саюзнай дзяржавы на 2012-2016 год. Пасля паседжання была агучаная прапанова стварыць адзіную расійска-беларускую візу для замежных грамадзянаў. Такую візу замежнікі ў перспектыве маглі б атрымліваць у консульствах абедзвюх краінаў. Удзельнікі паседжання лічаць, што з цягам часе па меры развіцця Мытнага саюза ў гэтую візавую прастору ўвойдзе і Казахстан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі