"Паміж правам і сорамам": як Таццяна Ткачова перамагла на World Press Photo 2020
Беларуская фатограф Таццяна Ткачова стала адной з пераможцаў галоўнай фотопрэміі свету — World Press Photo 2020. На прэмію было пададзена каля 74 тысяч здымкаў. Серыя Ткачовай "Паміж правам і сорамам", прысвечаная жанчынам, якія зрабілі аборты, заняла другое месца ў намінацыі "Партрэты".
Размаўляем з Таццянай Ткачовай пра нялёгкі хлеб фатографа-фрылансера ў Беларусі, пошук тэм, і стасункі з героямі, якія распавядаюць свае няпростыя гісторыі.
Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.