Памёр 67-гадовы генерал Валерый Фралоў
Ён быў вядомым беларускім палітыкам, планаваў паўдзельнічаць у будучых прэзідэнцкіх выбарах.
Памёр Валерый Фралоў. Пра гэта 10 лістапада паведаміў яго сын. Абставіны смерці пакуль невядомыя. Сын Дзмітрый знайшоў бацьку ў кватэры, сцвярджае, што слядоў гвалтоўнай смерці не бачыў. Пахаванне пройдзе ў Гродне ў сераду, развітанне — заўтра ў Мінску на Альшэўскага, інфармуе Радыё Свабода.
Валерый Фралоў нарадзіўся ў Мінску ў 1947 годзе. Прайшоў шлях ад камандзіра танкавага ўзвода да камандзіра армейскага корпуса Узброеных Сіл Беларусі (апошнюю пасаду займаў у 1994-2000 гадах), генерал-маёр. У пачатку 2000-х быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, уваходзіў у дэмакратычную дэпутацкую групу "Рэспубліка". У пазнейшы час далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху, уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Валерый Фралоў заяўляў, што плануе паўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2015 года ў якасці кандыдата.
Фота — bymedia.net