Памёр бард і грамадскі актывіст Ігар Сімбіроў
Яго не стала 12 ліпеня а 12.30.
Ігар Сімбіроў нарадзіўся ў Асіповічах у 1972 годзе. Пасля школы паступіў у Днепрапятроўскую тэатральную вучэльню на лялечнае аддзяленне, затым працаваў у мясцовым лялечным тэатры і на тэлебачанні, а таксама прадаваў свяцільнікі еўрапейскіх вытворцаў, нагадвае Радыё Свабода.
У 1998 годзе вярнуўся ў Беларусь і стаў актыўна ўдзельнічаць у дэмакратычным руху, за што неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці і бываў звольнены з працы.