Памёр беларускі грамадскі дзеяч Генадзь Грушавы
Яму было 63 гады.
Пра смерць Генадзя Грушавога паведамляе Радыё Свабода.
Працяглы час ён быў кіраўніком фонда "Дзецям Чарнобыля", арганізоўваў дапамогу жыхарам пацярпелых раёнаў ад чарнобыльскай бяды. У 1990-1995 гадах Грушавы з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі.
Грушавы: Генетычныя наступствы Чарнобыля з часам толькі павялічыліся
Фота — svaboda.org