Памёр беларускі мастак Уладзімір Сулкоўскі

Уладзімір Сулкоўскі нарадзіўся ў Брэсце ў 1950 годзе. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці "Жывапіс". Быў сябрам творчай суполкі "Пагоня". Летась у Мінску ў Палацы мастацтваў прайшла ягоная вялікая персанальная выстава.


Творы Сулкоўскага захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Дзяржаўным музеі сучаснага мастацтва, музейных зборах нашай краіны, Расіі, Украіны, Польшчы.


Сулкоўскі быў не толькі знаным пейзажыстам, але і партрэтыстам. Стварыў партрэты Кастуся Каліноўскага, Рыгора Барадуліна, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.


Развітанне з мастаком пройдзе ў суботу ў Саюзе мастакоў, паведамляе "Наша ніва".

Фота — nn.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі