Памёр Джордж Янг — адзін з заснавальнікаў і прадзюсараў гурта AC/DC

Памёр Джордж Янг — адзін з заснавальнікаў і прадзюсараў гурта AC/DC

22 кастрычніка памёр Джордж Янг — адзін са стваральнікаў, а таксама былы ўдзельнік, прадзюсар і аўтар песень рок-гурта AC/DC. Яму было 70 гадоў. 

Музыка і прадзюсар нарадзіўся ў Шатландыі 6 лістапада 1946 года. У 1963 годзе вялікая сям'я Янгаў эмігравала ў Аўстралію. Праз 10 гадоў, у 1973, ён дапамог братам сфарміраваць сусветна вядомя хардрок-гурт AC/DC.

Джордж Янг, у адрозненне ад братоў Ангуса і Малькальма, аддаў перавагу не выступам на сцэне, а працы за кулісамі. Ён прадзюсаваў такія альбомы AC/DC, як T.N.T, Powerage і High Voltage.

"За ўсё, што ён зрабіў і даў нам за сваё жыццё, мы заўсёды будзе памятаць яго з удзячнасцю і захоўваць успаміны пра яго ў нашых сэрцах", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні ў сацсетках гурта.

Удзельнікі групы адзначаюць, што "не маглі жадаць больш адданага і прафесійнага музыкі, аўтара песень, прадзюсара і дарадцы". "Без яго дапамогі і кіраўніцтва AC/DC не было б", — гаворыцца ў паведамленні.

Прычына смерці Джорджа Янга не паведамляецца.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі