Памёр народны мастак Беларусі Арлен Кашкурэвіч

Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі называе Арлена Кашкурэвіча "класікам еўрапейскага графічнага мастацтва". Ён рабіў ілюстрацыі да шматлікіх кніг, у тым ліку да "Фаўста" Гётэ, "Песні пра зубра" Міколы Гусоўскага. Кашкурэвіч атрымліваў дзясяткі міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне. Ён быў шчырым беларускім патрыётам.



Як інфармуе "Наша ніва", развітанне з Арленам Кашкурэвічам пройдзе ў сераду, 28 жніўня, а 11-й гадзіне ў Палацы мастацтваў на вуліцы Казлова ў Мінску.



Фота з сацыяльных сетак.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі