Памёр незалежны выдавец Пётр Марцаў
Яго не стала ўвечары 13 верасня.
Пра гэта паведаміў сайту charter97.org мастак Уладзімір Цэслер. З яго словаў, Пётр Марцаў памёр у лякарні, не прыйшоўшы ў прытомнасць. Прычынай смерці стаў востры лейкоз.
Пётр Марцаў нарадзіўся 14 красавіка 1962 года. Скончыў філфак БДУ і спачатку працаваў настаўнікам у школе, а потым стаў журналістам. Быў вымушаны звольніцца з пасады старшага рэдактара БелТА пасля ўдзелу ў мітынгу ў Курапатах.
У 1990-х гадах пачаў выдаваць незалежную прэсу: яму належалі папулярныя “Белорусская деловая газета” і штотыднёвік “Имя”.
Уваходзіў у дваццатку найбольш уплывовых прадстаўнікоў мас-медыя краін СНД.