Памёр скульптар Ігар Голубеў — аўтар помнікаў Караткевічу і Драздовічу
Ігар Голубеў
1 сакавіка 2024 года пайшоў з жыцця беларускі скульптар Ігар Голубеў. Яму было 62 гады.
Голубеў — аўтар шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі. Ён стварыў помнік Уладзіміру Караткевічу на яго радзіме ў Оршы, Язэпу Драздовічу ў Траецкім прадмесці ў Мінску, Напалеону Ордзе ў Іванава Брэсцкай вобласці, Еўфрасінні Полацкай ў Полацку і Мінску, Васілю Цяпінскаму і Сымону Буднаму ў дворыку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Каля Чырвонага касцёла на Плошчы Незалежнасці ў Мінску стаіць манументальная скульптурная кампазіцыя Ігара Голубева "Архангел Міхаіл перамагае зло".
Светлая памяць майстру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.