Памёр вядомы беларускі гісторык Анатоль Грыцкевіч

Увечары 20 студзеня памёр доктар гістарычны навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч. Яму было 85 гадоў, паведамляе "Наша ніва".

Грыцкевіч быў вядомы як навуковец і грамадскі дзеяч. Ён быў прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", пасля — ганаровым яе старшынёй.

Сярод тэмаў даследаванняў гісторыка быў Слуцкі збройны чын 1920 года і славутая бітва пад Оршай 1514 года.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі