Папа Рымскі раздасць індульгенцыі сваім сябрам па твітары

Афіцыйны Ватыкан папярэдзіў, што падобныя прабачэнні не будуць аўтаматычна вызваляць атрымальнікаў ад усіх грахоў. Асноўная ўмова іх эфектыўнасці — шчырая вера і глыбокае пакаянне ў несправядлівых учынках.

Прадстаўнікі Каталіцкай царквы растлумачылі, што нават з улікам сучасных тэхналогій у рай не трапіць некалькімі клікамі кампутарнай мышы. Як раней, для гэтага трэба адмовіцца ад граху і прыняць асновы веры. Аднак "працэдурная частка" адпушчэння грахоў зараз будзе істотна паскораная, з’едліва заўважае газета The Guardian.

У Сярэднія стагоддзі папскія прабачэнні грахоў заслужылі дурную славу, бо нярэдка рабіліся прадметам гандлю. Зараз Францыск І абяцае выдаваць індульгенцыі зусім бясплатна. Ён будзе кіравацца толькі ступенню далучанасці іх патэнцыйных атрымальнікаў да справаў царквы.

На гэты момант твітар Папы Рымскага мае 2 мільёны 684 тысячы фаловераў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі