Паплечнік Януковіча: Саюзная дзяржава з Беларуссю і Расіяй расколе Украіну
Народ Украіны не падтрымае ідэю стварэння саюзнай дзяржавы з Расіяй і Беларуссю са сталіцай у Кіеве. Пра гэта, па звестках "Новага Рэгіёну", заявіў дэпутат Вярхоўнай Рады ад Партыі Рэгіёнаў Міхаіл Чэчатаў. Каментуючы ідэю міждзяржаўнага саюза, парламентар заявіў, што гэта выкліча раскол краіны. Ідэю пра такі саюз, на яго думку, можна вылучаць толькі тады, калі яе падтрымліваюць 99% насельніцтва краіны.
"Мы спрабуем выбудоўваць роўныя, партнёрскія адносіны з усімі краінамі: і з Амерыкай, і з Еўропай, і з Расіяй. З усімі! І як толькі Януковіч гэтую пазіцыю заняў, Еўропа адразу ж дзверы адчыніла, Барак Абама да сябе запрашае, Расія таксама ўбачыла ў нас партнёра", – адзначыў Чэчатаў.