Паранены ўкраінскі баец апынуўся ў маскоўскім СІЗА

Паводле яго слоў, камандаванне падраздзялення спрабавала абмяняць байца "Азова", які быў паранены і трапіў у рукі баевікоў "ДНР", але нічога не атрымалася. Спачатку яны прасілі за ўкраінскага байца значную суму грошай. Калі іх сабралі, грошы былі баевікам ужо не патрэбны. Прапаноўвалася абмяняць яго на чатырох палонных баевікоў. У "ДНР" запатрабавалі для абмену 7 чалавек, пасля 10. Сабралі для абмену і гэтую колькасць, прычым яны не былі шэрагоўцамі. Пасля сувязь перарвалася, распавядае Білецкі.

Як інфармуе УНІАН, баевікі перадалі грамадзяніна Украіны ў Расію, дзе ён апынуўся ў СІЗА Лефортава ў Маскве.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі