Парашэнка наведаў Славянск (фота)
Прэзідэнт Украіны сустрэўся з жыхарамі горада, які зусім нядаўна кантралявалі сепаратысты.
Аб візіце Пятра Парашэнкі ў Славянск паведаміла прэс-служба Данецкай аблдзяржадміністрацыі:
“Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з людзьмі і запэўніў іх у тым, што органы ўлады робяць усё магчымае для хутчэйшага аднаўлення нармальнага жыцця ў горадзе”, - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама ў ходзе рабочай паездкі ў Славянск прэзідэнт Украіны ўзнагародзіў ваенных, якія вызначыліся пры правядзенні антытэрарыстычнай аперацыі ў Данецкай вобласці.
Нагадаем, што украінскія войскі ўвайшлі ў Славянск толькі ў суботу, пасля таго, як з горада выехалі амаль усе баевікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. Дагэтуль Славянск лічыўся адным з цэнтраў сепаратыстаў.